Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук

Main Content

        

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН)

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана ў 1993 годзе ў Кіеве для арганізацыі ўзаемадзеяння паміж Акадэміямі розных краін. З 2017 года штаб-кватэра МААН была переведзена ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Кіраўніком МААН быў абраны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р.

Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук - Савет МААН.

У склад МААН уваходзяць 13 паўнапраўных і 6 асацыяваных членаў, а таксама дзейнічаюць 18 Навуковых саветаў.